Вячэраю ў рэстаране. Прыблізна прыкінуў, колькі плаціць, і падрыхтаваў папяровага рубля.
Падыходзіць афіцыянтка і, гледзячы на мяне нахабнымі вачыма, ашуквае на пяцьдзесят капеек. Гэта так нечакана, што я моўчкі і таропка падаю пяцёрку. Гляджу ёй у вочы ды выразна бачу — афіцыянтка выдатна ведае, што я разумею яе падман.
Бянтэжуся, бытта вінаваты. А жанчына з развязнай упэўненасцю кладзе мне рэшту, адыходзіць да суседняга століка ды пачынае чагосьці крычаць на пажылога кліента:
— З-за вас разарвацца я тут павінна? Жонцы сваёй дома ўказвайце!
«Гэтым крыкам, хітруня, хочаш мяне запалохаць, заглушыць ва мне жаданне ўзбунтавацца? Ці тлуміш у сабе голас сумлення?.. Ат, ліха цябе бяры, карыстайся маімі капейкамі, мо не збяднею!..»
Прыглядаюся да грошай на стале. Гэ! Афіцыянтка памылілася — рэшты дала з пяцідзесяці рублёў! Што ж, толькі што адбылася грашовая рэформа, і з новымі купюрамі яшчэ блытаніна.
Падзываю жанчыну і аддаю лішнія грошы. Яна раптам... расплакалася.