epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксей Карпюк

Перараджэнне

Напалеон-консул сваё войска паслаў на востраў Гаіці, які захапілі ўзбунтаваныя негры. Якое ж было здзіўленне французаў, калі яны ў абкружанай крэпасці пачулі магутную мелодыю «Марсельезы». Сотні гераічных неграў паўстанцаў спявалі яе ўзнёсла і апантана, як малітву.

Толькі тады ўдзельнікі экспедыцыйнага корпуса зразумелі, што рэвалюцыя мёртвая, іх ашукалі, яны тут выступаюць супроць таго, за што яшчэ нядаўна на радзіме ішлі на смяротны бой.

Аднак гэта ім не перашкодзіла ўзяць крэпасць штурмам і ўсіх абаронцаў выразаць. Бо з рэвалюцыянераў яны сталі звычайнымі цэрберамі.


1962-1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Карпюк А. Свежая рыба : Аповесці і апавяданні. Мн.: Маст. літ., 1978. - 368 с.
Крыніца: скан