epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксей Карпюк

Спазніўся

Ваўкавыск. Сын Д-ва трапіў за пакражу ў турму. На судзе падляцеў да яго бацька, дэманстратыўна выцяў наследніка па твары і заявіў:

— Ты больш мне не сын, ты мяне зганьбіў! Малады Д-оў толькі кпліва ўсміхнуўся.

— Калі мяне б’еш? — сказаў ён.— Чаму не біў, як я быў малы? Тады не толькі не біў! Ты нават сам пасылаў мяне красці цэглу і кафлю, калі хату ставіў! Што, мо скажаш, няпраўда? Пасылаў кожную ноч!..

У зале — рогат.


1962-1976

Тэкст падаецца паводле выдання: Карпюк А. Свежая рыба : Аповесці і апавяданні. Мн.: Маст. літ., 1978. - 368 с.
Крыніца: скан