epub
 
Падключыць
слоўнікі

Аляксей Пысін

«Палім мы маршанскую махорку...»

Палім мы маршанскую махорку,

Бачым мы Дняпроўскую граду.

Будзе сёння бой. На тым узгорку,

Можа, я таксама упаду.

 

Будуць травы над курганам. Будуць

Адлятаць у вырай жураўлі.

Нас, напэўна, ў свеце не забудуць,

Успомняць, што на свеце мы жылі.

 

...Я гляджу на даўняе курганне,

На траву, на рыжых мурашоў.

Ведайце: калі мяне не стане -

Я ў сваю дывізію пайшоў.

 

1966

 




Беларуская Палічка: http://knihi.com