epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксей Пысін

«Пяць патронаў у абойме...»

Пяць патронаў у абойме,

Пяць патронаў.

Падымаемся у бой мы

Ў полі роўным.

 

У патроне кожным - куля,

Дзевяць грамаў.

Не чакай, мая матуля,

Тэлеграмы.

 

Ні з санбата палявога,

Ні з пагоста.

Ходзіць ціха (бо дарога!..)

Наша пошта.

 

Цэлы месяц будзе везці

Праз краіну

Спавяшчэнне у канверце,

Быццам міну.

 

Цэлы месяц будзеш верыць,

Што жыву я,

Скажаш яблыням і вербам:

Ён ваюе...

 

1963

 


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая