Полацкі Сафійскі сабор – адметны помнік манументальнай беларускай архітэктуры ХІ–XVIII стст. Вядомы беларускі гісторык, краязнавец А.П. Сапуноў (1851–1924) сваю працу прысвяціў гісторыі г. Полацка і гісторыі Сафійскага храма. Гістарычны манументальны будынак з’яўляецца найкаштоўнейшым помнікам архітэктуры і адным з сімвалаў нацыянальнай культуры.