Характэрнай асаблівасцю першага тома “Віцебскай даўніны” з’яўляецца яго афармленне: прыгожая шматколерная вокладка, малюнкі гербаў Віцебска, Віцебскага княства і Віцебскай губерніі, вялікая колькасць партрэтаў, віды віцебскіх храмаў, разнастайныя планы і чарцяжы, літаграфічныя выявы старажытных пячатак, грамат і рукапісаў.