epub
 
падключыць
слоўнікі

Алекс Папоў

Восень

У горадзе восень. Горад рыхтуецца заснуць на колькі месяцаў.

Горад уцягвае ў сябе ўсе гукі, шолахі, фарбы, будынкі, стогны, самаходы, ліхтары, людзей.

Праз колькі дзён усё засьне завеенае газам, запамятанае нашчадкамі, адхінутае лёсам.

З кожнай хьвілінай застаецца ўсё меней ды меней часу. Апошняя лічба не вядомая, але адчуваем... Творцы-бітнікі прадалі й прапілі нас разам з усімі ідыяламі ў якія нехта спрабаваў верыць. Кожны наш крок адсочаны й вывераны.

Побач з табою я адчуваю спакой і бясьпеку й гэта пужае мяне. Мне ўтульна, вельмі ўтульна, занадта ўтульна. Нехта кіруе гэтым, спыняе нас. Мы ня маем часу каб згубіць яго. Не пасьпеем пакінуць намаляваных выказваньняў, незразумелых літар, нязьнятых фільмаў. І ўзьнікае пытаньне.

Зноўку патанаю ў абдымках, ведаю нельга але не ратуюся, спрабую але ж не адшукваю цябе. Побач

Ты ведаеш што ты робіш? Чым ты кіруешся. Хто кіруе.

Выпаліў пакет ганжы не абавязкова завісаць на хаце. Недзе праз паўгадзіны ад апошняга касяку, калі твае цягліцы ўжо падпарадкаваныя табе а эмоцыі й адчуваньні не, льга ўзяць адчыненую яшчэ з ранку й паўдапітую пляшку піва й штурхнуць яе ў шыбу, разьбіць шкло й марыць што трапіў каму ў галаву з шостага паверху.

Пшэк адчыніў новую бутэльку й выйшаў на вуліцу. Глытаў раз пораз, але пакуль крочыў палову выпіў.

Позірк дазволіў пляшцы зьнікнуць. Тры будучых інтэлектуала-журналіста, спрачаючыся аб палітычна-экзыстэнцыяльным становішчы краіны абагналі яго. Пшэк дастаў рэвальвэр й застрэліў таго што быў паміж дзьвума. Зрабіў яшчэ глыток й паставіў пляшку. Падышоў да будучай зоркі, перагарнуў тварам да гары, знайшоў грошы й зьнік у краме.

Людзі крочаць у пошуках улады на захад на ўсход й агартаюцца каляровымі мроямі разнастайных таблетак вырабленых у порубах хмарачосаў. Бітае шкло самаходаў, ліхтароў, вітрын не спыняе жаданьня. Толькі глыбока захаваныя продкамі інстынкты робяць на нас уражаньні.

Няма ніводнай сістэмы здольнай захаваць нас. Няма таго чаму варта падпарадкавацца. Сэнс у самазбурэньні праз задавальньне ўжо даўно не з'яўляецца ані мэтай ані стылем. Дазволена ўсё й гэта прыносіць сум. Тыя хто не зразумеў гэтага кіруюцца старажытнымі інстынктамі коснага мозгу, іхняе жыцьцё ня вартае іх саміх. Тыя хто зразумеў ня вартыя жыцьця.

На грошы ад студэнта-журналіста Пшэк і Фліп набылі піва й па дозе LSD.

Прыкладна дзьве гадзіны зьнешняй бязьдзейнасьці.

- Пшэк, ведаеш у горадзе восень.

- Ага, Кася зноўку з'ехала напэўна. Тыдні два ня будзе.

- Пшэк, пазыч мне валыну.

- Бяры.

Нашыя тэатры й відэаплэеры захоплены бязглуздым жорсткім порна. Схавацца нельга. Вялікая сьлізкая вульва паглынае, зжоўвае, смокча. Незабаўна напружаны даўгі член падбрасвае дагары, убівае ў зямлю, разрывае на часткі. Невыносныя вытворцу позы ламаюць косткі руйнуюць цела. Дакранаюцца да апошніх схаваных у дупе рэштак мозгу. Штодня, штохьвіліны.

З раняшняга нумару газэты Пшэк даведаўся што Фліп быў арыштаваны за забойства прэзыдэнта рэспублікі ды ў яго адабралі зброю. Пшэк паглядзеў на крывавую пляму на ашфальце й пашкадаваў што яна адна. Грошы ў яго ўжо скончыліся. Ён зайшоў у карчму.

Замовіў нешта на поўдню й дзьве пляшкі віна. Зьеў, выпіў палову бутэлькі, зламаў нос афіцыянту, забраў нераспачатую пляшку й рушыў з карчмы.

Наш мозг закамплексаваны. Нашыя погляды сымэтрычныя й паралельныя. Куты ў 90 й 45 градусаў ды ніякія іньшыя. Тое што не пасуецца да квадратова-кубічнай сістэмы не ўспрымаецца. Рэчы маючыя нязвыклае прасторавае становішча раздражняюць, будуюць атмасфэру няўтульнасьці.

Жадаеш каб твой сумоўца быў няўпэўнены ў сабе, адчуваў сябе няўтульна. Пастаў крэсла, фатэль альбо канапу на якой ён будзе сядзець пад кутом 20-30 градусаў да паралельных простых стол, тваё крэсла, мур (вельмі істотна каб стол быў паралельным муру й чатырохкутовы). Ён сам не зразумее што раздражняе, турбуе, клапоціць яго. Ён твой. Цалкам твой.

Зь ім льга вырабляць ўсё што пажадаеш. Калі доўга прамываць галаву растворам салянай кіслаці й двуокісам хлора й перыядычна падмешваць у ежу дыоксікат натрыя то ўспрыцьці, пачуцьці й адчуваньні зробяцца цалкам падкантрольнымі. Застаецца толькі ўзяць лязерны праектар і скаардэнаваць тваю волю на плоскасьць.

Яму на ёй было дастаткова ўтульна. Яна таксама адчувала сябе зусім ня кепска. Целы павольна рухаліся. Павялічвалі тэмп. Спыняліся. Пачыналі рухацца зноўку. Туды й спозад. Прыемна.

- Кася, дзе ты была?

- А, там.

- Як з'езьдзіла?

- Больш-меньш, льга трываць.

- Падрабязьней...

- Пшэк, мне лянотна.

- Чаму?

- Таму.

- Так добра?

- Ага, так.

- Можа зьменім позу?

- Давай.

Яны абняліся й перагарнуліся й працягнулі далей.

Усё залежыць ад нашага ўспрыцьця й іхняй гамонкі. Кожны з нас мае пэўныя накірункі мысьленьня. Лінейныя, плоскастныя, прасторавыя, часавыя, некаторыя дакранаюцца да больш ускладнёнай формы. Ёсьць людзі што лічаць сябе здольнымі да вобразнага мысьленьня, яны дапасоўваюць сябе да інтэлектуалаў-вытворцаў ды вельмі ганарацца гэтым.

Дзеці-даўны граюцца на двары. Яны ня ведаюць пра вобразнае мысьленьне, яны глушаць гарэлку й сьпяваюць нешта, апасьля чаго высочваюць тых хто на іх не падобны ды высьвятляюць магчымасьць узаемаразуменьня. Звыкла праграюць інтэлектуалы.

Пшэк сядзеў на лаўцы й піў піва, слухаў размову тых хто стаяў побач. Яна была ня вартая, але ж ён слухаў. Хлапцы разважалі пра нешта занадта разумнымі словамі, што сьведчыла прынамсі аб іх недаадукаванасьці альбо генетычным глупстве. Насупраць яго недзе ў дваццаці метрах стаяла дзяўчо даволі прыемнага выгляду. Пшэк глытаў піва й назіраў за ёю, ён узьняўся з лаўкі й рушыў. Недзе ў далёкай плыні сьвядомасьці праглынуўся вобраз Касі.

- Вітаю.

- Чэшьчь.

- Кагосьці чакаеш?

- Ды не, так.

- Рушылі ў краму набудзем чаго й да мяне.

- А хто ў цябе будзе?

- Нікога.

- Хадзем.

Рэвалюцыя адбылася але яе ніхто не заўважыў бо пра гэта не казалі на тэлебачаньні й не пісалі ў газэтах. Усё што было здольна зьмяняцца зьмянілася, што было ня здольна - зьмянілі, астатняе спалілі альбо закапалі ў зямлю.

Мозг чалавека не такая ўжо складаная рэч каб не падпарадкоўвацца ўплыву зьнешне, у гэткім пляне сьвядомасьць жывёл зроблена куды больш дасканала. Яшчэ дохтар Гебельс зразумеў, як падпарадкоўваць сабе натоўп. Бяруцца сродкі масавай інфармацыі, складаюцца ў адно міністэрства, якім кіруе адзін чалавек вакол якога складаецца група высакаякасных спэцаў.

Спачатку вы кажаце тое што ад вас жадае пачуць кожны грамадзянін, даеце разнастайную інфармацыю, карыстаеце разнаплянавыя формы. Паступова набліжаючы іх адна да адной робіце аўдыторыю аднастайнай, усім адно й тое ж, адныя песьні, адныя гульні, адная інфармацыя, галоўнае каб яна ўсім падабалася, было тым што яны жадаюць. Першы крок зьдзейсьнены. Паступова крок за крокам у агульную масу вы дадаеце тое што трэба вам, глядач звыклы згаджацца з тым што вы кажаце, бо вы кажаце тое што ён жадае пачуць, згаджаецца з вамі. Месяц ад месяцу вы павялічваеце адсотак уласнага ўплыву, галоўнае не перабольшыць.

Народ патрабуе жарвы й глядовішчаў. Менавіта гэтыя дзьве кропкі й застануцца ў тым адсотку які мы чапаць ня будзем, таксама далучым да гэтага ўсялякую непатрэбную лабудзень й створыцца бачаньне шматлікасьці пунктаў погляду. Да нашых адсоткаў уплыву мы далучым якія-неякія тэхналёгіі псіхадэліі й сымболі раздражненьня полавых рэфлексіяў. Чалавек бачыць толькі тое што яму дазволена, марыць аб тым што трэба, думак ня мае ўвогуле.

Пшэк стаяў на даху шматпавярховага хатэлю ды ўзіраўся ў будовіны гораду, аднатыповыя й аднакаляровыя. Яму надакучыла. Было лянотна карыстацца ліфтам альбо лесьвіцай. Пшэк зрабіў колькі крокаў. Ён ляжаў на прамятым даху самахода, разглядаў неба, адчуваў як неяк пад ім у лужыне крыві па падлозе распластваецца нечы труп. З хатэлю да яго выбеглі мэнэджэр і ахоўнік. Пшэк узьняўся, зламаў нос першаму й руку другому. Сумна азірнуўся навокал ды рушыў дахаты, напэўна праз краму.


1990-2008?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая