epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Адамовіч

Уступнае слова

 

 

Гадоў восем назад прыйшоў да мяне хлопец, як мне здалося, вельмі заклапочаны нейкімі жыццёвымі непрыемнасцямі.

Пагаварыў з ім і зразумеў, што неспакой у яго — ад таленту.

Па-рознаму людзі пачынаюць пісаць.

Некаторыя вось так, адразу ж нагружаючы сябе болем цяперашняга і мінулага жыцця свайго народа.

Такім убачыў я і Алеся Асташонка.

І, здаецца, не памыліўся, калі вельмі высока ацаніў для сябе яго першыя апавяданні. Талент ёсць, ён паглыбляўся, і доказам гэтага з’яўляюцца яго новыя апавяданні, п’есы.

Алесь Адамовіч


1988?

Тэкст падаецца паводле выдання: Асташонак А. Фарбы душы: Апавяданні, настроі, аповесць.— Мн.: Маст. літ., 1989.— с. 3