Адкрыйце ціхія граніцы
Па ўсім, па ўсім пакутным краі.
Каб больш таму не паўтарыцца,
Вы дайце людзям падзівіцца,
Як нацыя тут памірае.
І я пакуль яшчэ не знаю,
Ці верш мой будзе ёй малітвай
Ад бед, што кружацца над краем,
Ці ў помнік ёй дзе-небудзь з краю
Ён ляжа лёгкаю цаглінкай.