беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
«Вы з Мінска?
Каштуйце славацкае піва...»
Каштую.
Варыў яго нехта шчаслівы,
Бо стому з плячэй як рукою знімае.
Мы піва такога не шмат яшчэ маем.
Мой куфель разбіўся, заліў палавіцы,
А хмель бушаваў у вачах маладзіцы.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая