epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

А хмель сваё...

Хмель ад ляноты жухне на градзе,

Паныла пнецца з крапівы на тын,

Пакуль з віном у рот не пападзе,

Тады, браток, ужо не ён, а ты

Пачнеш ламаць суседскія платы.


1975?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 84
Крыніца: скан