epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«Арляня з гнязда упала...»

Арляня з гнязда упала.

Тэма!

«Дзе ж яно?» — пытаю ў гіда.

«Нема...»

«Вы яго спіхнулі ў прорву?»

«Што вы...

А навошта ў нашых горах

совы?»


1972?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 71
Крыніца: скан