epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Брахлівы пацук

Стары Пацук хваліўся драбязе,

Рассеўшыся на прызбе каля дому:

— На збожжы я Ката такога з’еў,

Што мне не верыцца самому.


1975?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 84
Крыніца: скан