epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Хітры драч

Драч — хітры птах, рабіць не хоча.

Наровіць толькі кіраваць —

Скрыпіць людзям і днём і ноччу:

«Хутчэй касіце сенажаць...»

 

А сам, пачуўшы посвіст кос,

Расправіць крылы, ды ў кусты.

Ці не таму у сенакос

З іх асыпаюцца лісты?


1975?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 86
Крыніца: скан