epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Цыганка

Вось дзяўчына дык дзяўчына!

Можа, нават чараўніца.

Свет на ёй сышоўся б клінам,

Ды яшчэ бацькоў баіцца...

Прыпынілася ля ганка,

Вінаград рукой кранула,

Нездарма ў шафёра Франка

Аж нутро перавярнула.

«Я яе ля пошты бачыў,—

Уздыхнуў хлапец паныла.—

Як каза, на шпільках скача,

А крануў — сіняк набіла...»

«Не сіняк, а сімвал цноты,—

Кінуў я шафёру жартам.—

Для цябе — абы залёты,

А яна кароны варта!»


1972?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 67
Крыніца: скан