epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«Дуб у бары не мірыцца з падлескам...»

Дуб у бары не мірыцца з падлескам,

Вакол яго — адны карчы ды мох,

І маладняк бяскроўны, як на фрэсках...

А ўбачым дуб — і хілімся да ног.

Гатоў і я асілку пакланіцца,

Але спярша зірну на маладняк,

І там, дзе ён не можа ўверх прабіцца,

Падцераблю дубняк.


1968-1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 39
Крыніца: скан