Стагнаў стары Ліптоўскі бор,
Калі ён з ровам бег з гары
Да карчмара па мёд ці здор
Або нару на зіму рыў.
А сёння, злы, на ланцугу
Ляжыць пад возам гэты звер.
Сабакі коней сцерагуць,
А ён сабак пасе цяпер...
Гудуць чмялі. Быльнёг
трымціць
У валунах тугім лісцём...
Мядзведзь лютуе. Адпусці —
Куп’ём закідае касцёр
І пашыбуе, як вар’ят,
Ламаць сасоннік у бары,
Не, мішка вернецца назад —
Цыган сівухі наварыў!..