epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Джэнтльмен

Галодны Воўк шаптаў Аўцы:

— Зірні, як слаўна ў ядлаўцы!

А ты дрыжыш, краса мая...

Адной там боязна? А я?


1975?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 84
Крыніца: скан