epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Каханне

Смяецца Нарач — сёння зноў

Рыбак не там закінуў снасці —

Маторка з невадам яго

Ля берагоў шукае шчасця.

Ды хвалі ў ранішнім пяску

Зацерлі след юнацкай мары.

Дарэмна позіркам хлапец

Усю аколіцу абшарыў.

Дзяўчына клікала — не чуў:

Лускою хваль пакрыўся плёс,

І вецер лодку рыбака

На выглыб з песняю панёс.

Там надвячоркам маладзік

Закіне залатыя снасці...

Смяецца Нарач — зноў рыбак

Не ў тым баку шукае шчасця.


1947-1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 22
Крыніца: скан