epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«Лес для мяне быў бацькам у вайну...»

Лес для мяне быў бацькам у вайну,

Хаваў ад смерці, гадаваў, вучыў...

Ды час няўмольны і яго крануў.

Зірнеш на сосны, міма ідучы,

Пні ў медных латах, як званы, гудуць.

А на чубах з вясны, як на бяду,

Сухое сучча — шчоткаю да хмар.

Кранеш камель — ляціць ігліца ў твар

З густых, шырокіх ды сухіх галін,

І мне баліць...


1968-1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 36
Крыніца: скан