epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Мядзведжая ласка

— Я сябар твой,

надзейны назаўсёды! —

казаў Мядзведзь Пчале і...

злопаў разам з мёдам.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с.
Крыніца: скан