epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Мыш у звярынцы

(жарт)

 

Мыш не раўня Слану? Ну, ну...

Ніхто у заапарку

Не наступіў яму на мазалі,

хоць смельчакі былі,

Бо хобатам як шыбане...

З яго слановым каркам

Дубы з карэннем можна вырываць.

А Мыш і за Слана дужэйшая, відаць,—

Залезла ў складку на яго назе,

Пішчыць, нягодніца, і за пяту грызе,

Каб не стаяў, каб тупнуў на Ката,

Бо той к Слану па справах завітаў

І ледзь было не сцапаў дармаедку.

Але застаўся без наедку.

Слон азвярэў, жалезны плот зламаў.

Зірнеш — не Слон, а буралом, чума

Бушуе ў парку — паспрабуй суціш.

Вось што такое ў заапарку мыш...


1972?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 81
Крыніца: скан