epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«На кожным дрэве пад лісцём — сукі...»

На кожным дрэве пад лісцём — сукі.

А мы за іх чапляемся, сярдуем

І ля камлёў з гарачае рукі

Спакон вякоў з сякерамі чаруем.

Дзе на сукі не прыпаслі сякер,

Камлі за ўсё ў адказе і цяпер...

А дрэва пела б. Дрэва будзе пець,

Калі адчуе, што на ім змала

Сякуць сукі, не ранячы ствала.


1968-1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 40
Крыніца: скан