epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

На крутой гары

(з народнага)

 

На крутой гары

Чорт грыбы варыў.

Наварыў чыгун —

Стогне: «Не магу...»

Трэба ж пасаліць,

А гара, як ток.

Толькі дым курыць

З чортавых парток,

Бо на вугаль сеў,

Балабон стары.

А мы кажам: снег

Жухне на гары.


1972?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 74
Крыніца: скан