epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«На мой народ вярнулі ўсе грахі...»

На мой народ вярнулі ўсе грахі,

Шыпелі з-за вуглоў, што беларус глухі,

Калі бяда здараецца з сябрамі.

А хто ж да іх працерабіў шляхі?

Хто з году ў год вазіў ад нас «зубрамі»

Сваім суседзям радасць на засеў

І назамен нічога не прасіў?

Быў час — з кары пяклі мы пірагі,

Жылі ў глухіх барах, як уначы.

А Нёман рваў крутыя берагі

І клікаў нас з сабой удалячынь.

Няхай самім не соладка жылося —

Да слёз людскіх ніхто не быў глухі.

Аж да Берліна крочыць давялося...

Цяпер — з мячоў штукуем лемяхі.

Спытайце ў нашых беларускіх матак,

Аб чым яны, калышучы дзяцей,

Цяпер пяюць у новых светлых хатах.

Без песні нам — ні ў госці, ні з гасцей,

Час зняў «грахі» з плячэй майго народа.

Сябры ад нас не чулі пышных фраз.

Мы ў братняй дружбе здабылі свабоду —

Яна навекі парадніла нас!


1947-1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 7-8
Крыніца: скан