epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«На скрыжаванні — чарада рабін...»

На скрыжаванні — чарада рабін.

І раптам — надпіс: «Сцеражыся мін!».

Няўжо вайна яшчэ збірае плён?

А хто ж тут сеяў канюшыну, лён?

Хто пасадзіў рабіны? Чалавек!

Вайна яму была не ў галаве —

Раўняў акопы, засяваў вясну,

Пакуль агонь у твар не паласнуў...


1968-1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 41
Крыніца: скан