epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«Нашто хлусіць: у плузе мой Пегас...»

Нашто хлусіць: у плузе мой Пегас

На панскім полі да вайны звячэў.

Але са скрыпкаю яшчэ не раз,

Калі ў дарозе не самкну вачэй,

Прыйду, сябры, ў адведзіны да вас.


1968-1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 38
Крыніца: скан