epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«Няма паэм і баек для дзяцей?..»

Няма паэм і баек для дзяцей?

Хай самі пішуць, калі маюць час.

Хто гэта будзе на малых пацець,

Калі на дачах летуе Парнас?

Сем пар лапцей стаптаў старэнькі Бай,

Пакуль сабраў паэтаў на нараду.

А сёння, кажуць, крыкнуў ім «гуд бай»

Ды корпаецца ў градах...


1968-1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 44
Крыніца: скан