epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Не да разваг...

Воўк, як панок у шэрым жупане,

Сабаку з’есць і вокам не міргне.

А жабу ўбачыць — веры не дасцё,—

Грызе траву, сухі быльнёг, трысцё,

Але яе і лапай не кране.

. . . . . . . . . . . . . . . . . .

А бюракрат і жабу праглыне,

Калі захоча на сваім паставіць.

А папракнеш — на ўсё жыццё зняславіць.


1975?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 86
Крыніца: скан