epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

«Не падсякайце на шляхах бяроз...»

Не падсякайце на шляхах бяроз,

Няхай калышуць золак новых дзён.

Хто змалку з імі ў шчырай дружбе рос,

Таму і шлях цяпер далей відзён.


1968-1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 33
Крыніца: скан