epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Нех са пачы...

Нех са пачы...1

 

 

 

«Які то ест красны час — есень»2.

Песень прагне кожны з нас, песень.

Дрэвы меддзю аб шляхі звоняць.

Пояць статак пастухі ў Гроне.

У Карпатах выпаў снег, сцюжа,

Хлопцы з пашы на начлег — гужам.

А наш гудба3 ў сярмячку плача,

Забаяўся за дачку бача4.

У карчме — бітком народ, гоман,

Звёў дзяўчынку хлоп-гунцвод з дому.

Стогнуць гуслі:

«Хто ж то быў? Кторы?»

Пасівелі ад журбы горы.

Нехта п’яны зняў кабат — скача:

«Грай, цыган! Не жміся, брат...»

«Нех са пачы...»

1 Калі ласка (славацк.).

2 Які гэта прыгожы час — восень (славацк.).

3 Музыка (славацк.).

4 Пастух, стары (славацк.).


1972?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 59
Крыніца: скан