epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Працавіты хамяк

— Хіба я труцень,

каб драмаць пад восень? —

сіпеў Хамяк,

сцінаючы калоссе.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 88
Крыніца: скан