epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Пугач падкалоднік

Падстрэлены Арол упаў на Пугача,

Што нешта смачнае кляваў каля карча:

— Дапамажы, браток! Хачу яшчэ пажыць...

— Ты гэта тым, з кім сябраваў, скажы,—

Панурыўся Пугач і растапырыў крылы,

Гатовы паказаць Арлу свой гнеў і сілу

Ды клюнуць у каршэнь,

каб больш не ачуняў.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Для Пугача і сметнік вышыня,

Калі адчуе, што адным ударам

Ён можа даканаць сваю ахвяру.


1975?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 82
Крыніца: скан