epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
Слязлівая векавуха
Хацеў Удод узяць Зязюлю замуж,
Ды беднавата, небарака, жыў.
Грак запрасіў яе ў свае вігвамы
І галаву, як кажуць, закружыў.
Па свеце лётае, дурніца, і кукуе,
Што ў адзіноце без дзяцей вякуе.
1975?
Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 85
Крыніца: скан