epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Шышка на пустым месцы

Скажу па-шчырасці: не веру я таму,

Хто нам з былога пыху прывалок.

Я аднаго такога закрануў,

Трымціць у крэсле, як пусты збанок,

Хоць добра знае, што не мае рацыі.

Але спрабуй паруш субардынацыю...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Я гэты верш хацеў аддаць у друк,

Ды раптам бацька сшытак вырваў з рук:

«Субардынацыя... А хто яго падняў!

Збанкі няхай красуюцца на плоце.

Для задавак і гэта вышыня,

Мы пра людзей мяркуем па рабоце...»


1968-1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 42
Крыніца: скан