epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Высокія Татры

Поле — камяні, камяні — поле,

Кляні не кляні: касадрэвіна голлем

Абняла валуны — паспрабуй падступіся.

Мох вылазіць з-пад іх на парэпанай пысе.

Але нават і тут

след пралёг ад калёс,

І каменны вядзьмар каласамі аброс.

Цуд, дый годзе!

Гляджу і не веру вачам:

Зарунелі арліныя высі!

Чалавек з іх агонь

па-збуйніцку1 спляча

У краі гэтым крыламі высек...

1 Збуйнік — партызан (славацк.).


1972?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 48
Крыніца: скан