epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Запабежлівы падонак

Вы, пэўна, чулі казку пра арэх,

Які сябры няроўна падзялілі,

Адзін тады да лесніка забег:

«Давай, браток,

увесь арэшнік спілім!»

«Ты звар’яцеў!»

«Я дружбай даражу...»

Ляснік падумаў і гукнуў сабак:

«Ідзі, пакуль жывы!

Па-шчырасці кажу.

Якая ж дружба, калі сам паўзняк!..»


1975?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 83
Крыніца: скан