epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Запаветнае

Сем бочак атруты! Не мог я забыцца

На вас, мая радасць.

Гатоў я і Татрам да ног пакланіцца —

Зрабіць табе задасць1.

Салдат яны нашых у спёку паілі

Халоднаю джыцай.

Ад куль ля сялібы тваёй засланілі,

Хоць смерць, як арліца,

Кружыла над намі ля кожнай сцяжыны,

Што пнулася ў горы.

Мы ведалі — край твой не быў нам

чужынай

І ў шчасці і ў горы.

Ад вёскі да вёскі ішлі мы з баямі,

А сэрца спявала.

 

Славакія нас называла сынамі.

А гэта не мала.

Таму і дадому прынеслі мы прагу

Да дружбы і міру.

Вітай ад мяне Браціславу і Прагу

Сардэчна і шчыра.

У Мінску якраз пачынаецца восень,

А сонца — як летам...

Шкада, што не ўсё дарагое збылося,

Ды рад і за гэта.

1 Задасць — дабро, ласка (дыялект.).


1973?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Каласы і скалы. Вершы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 54
Крыніца: скан