epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Дудар

Цені блудзяць па твары

Цені блудзяць па твары,

Сэрца точыць нуда.

Сёньня лепшы таварыш

Можа цябе прадаць.

 

Сёньня ня верыць нікому,

Можа я сам шпіён.

Сьціснуць рукамі скроні,

Няхай пагасьне агонь.

 

Многія маюць сховы

Ў шкліцах чырвоных маніст.

Скажы па-свойму слова –

Крыкнуць – ты шавініст.

 

Будзіць волатаў косьці,

Будзіць сафійскі звон.

Прышлі вы да нас у госьці

І нам надзелі ярмо.


1928

Тэкст падаецца паводле выдання: Дудар А. Выбраныя творы. Мн., Лімарыус, 2017