epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Дудар

І жыцьцё снавалася...

І жыццё снавалася ніткаю срабрыстаю

І будзілі водгульле струны галасістыя…

А цяпер казалі мне – праўда ці няпраўда –

Што ў туманах раніцы заблудзіла радасьць.

 

Што-ж! Калі туманіцца – знача дзень румяніцца,

І расу туманамі падымае раніца…

А ў туманах стыглых, раніцаю ўзнятых,

Гэтак пахнуць сьцежкі палыном і мятай.


1926

Тэкст падаецца паводле выдання: Дудар А. І залацісьцей, і сталёвей. Мн., БДВ, 1926