epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Дудар

Кніга

Змора ня хіліць, ня вабіць яда

ад вобразаў, слоў і форм.

Поэта нарэшце скончыў і здаў,

і кніга пайшла ў набор.

Гарэла вітрына у сотні фарб.

Кніг столькі – глядзі ды глядзі!..

Поэта-ж убачыў поўны чар

маленькі томік адзін.

За годам год – чарада прайшла.

Шмат кніг – вялікіх, малых…

Хто ўспомніць, канчаючы дальні шлях,

слупоў прыдарожных лік.

І там, на асфальце, пад шэрай сьцяной,

дзе кнігі расклаў букініст,

вялікі поэта штурхнуў нагой

забытага томіка ліст.


1928

Тэкст падаецца паводле выдання: Дудар А. Вежа. Мн., БДВ, 1928