epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Дудар

На раздарожжы

Выйсьці ў шырокі сьвет,

Глянуць навокал…

Дня залаты прасьвет

Пухне рабінавым сокам.

Так, як другія, жыць –

Трэба сьмяяцца!..

Гэта віно імжыць,

Лёгкім імжыць румянцам…

Воўчых сьцяжынак шмат

На раздарожжы…

Тых разудалых няма –

Сэрца тугой варожыць.

Можа ў начной расе

Песьні замоўкнуць…

Дня залаты прасьвет

Пухне рабінавым сокам.


1926

Тэкст падаецца паводле выдання: Дудар А. І залацісьцей, і сталёвей. Мн., БДВ, 1926