epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Дудар

На сьмерць "Маладняка"

Дол капалі яму далакопы даўно,

Далакопы чужыя, ня нашы:

-- Вы падмурак для нас, для сяўбы нашай гной,

Для жывёліны нашае паша…

 

Самі вінны ва ўсім. Ляжа ганьба на нас;

Наша воля, наш розум і сіла

Хай маўчаць і цяпер, ў гэты дзень, ў гэты час

Над глыбокай і сьвежай магілай.


лістапад 1928

Тэкст падаецца паводле выдання: Дудар А. Выбраныя творы. Мн., Лімарыус, 2017