epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Дудар

Такая

Яны сустрэліся і разышліся хутка,

калі панэль ахутаў змрок –

жанчына чэсная і простытутка –

і кожная пайшла ў свой бок.

 

І вось адна знайшла, каго шукала…

Нядоўгі торг – “Чатыры? Тры!..”

Другая кінула

-- Я не такая!..

І аддалася пяцярым…

 

І першая, што зарабіла целам

на хлеб сабе і накарміць дзіцё,

дзень цэлы марыла зайздросна і нясьмела

пра жонкі венчанай жыцьцё.


1928

Тэкст падаецца паводле выдання: Дудар А. Выбраныня творы. Мн., Лімарыус, 2017