epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Дудар

Вось цяпер безнадзейна шукаю...

Вось цяпер безнадзейна шукаю

Сінія вочы дзяўчыніны…

Я ня знаю, хто яна такая,

Я ня знаю нават яе імені.

 

Прышла і проста сказала:

- Будзем жыць, бо мы маладыя…

Быць можа, яна не знала,

Што топча чужыя сьляды.

 

Зіму ў маім сэрцы зламала

Пахам салодкім горкай рабіны.

Мне здавалася – ты незямная.

Ці праўда? .. Скажы, любімая! ..

 

Няпраўда!.. Я гэтаму веру…

І цябе, агнямі сатканую

З лятуценьняў і кволых нэрваў,

Я цяпер безнадзейна шукаю.


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Дудар А. І залацісьцей, і сталёвей. Мн., БДВ, 1926