epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Дудар

Заблудзіла зялёная зорка

Заблудзіла зялёная зорка –

Атуманіў яе сусьвет…

У зарніц залатой паласе

Заблудзіла зялёная зорка.

 

І вандруе ў срыбрыстай расе

І шукае дарогі ў змроку…

Заблудзіла зялёная зорка –

Атуманіў яе сусьвет.


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Дудар А. Выбраныя творы. Мн., Лімарыус, 2017