Зацьвітаюць вішні, вішні зацьвітаюць,
Нібы белая зара.
Любіш ці ня любіш – я не запытаю –
Калі вочы так гараць.
Як у майскім садзе вішні зацьвіталі –
Быццам грудзі любай – белы цьвет…
Хай застынуць хмаркі, хай і месяц стане, -
Зьмеркнуць цені ў траве.
Зацьвітаюць вішні, вішні зацьвітаюць.
Дзень – шлях сонцу і цяплу!
Ні скажу ні слова я на разьвітанне –
Абнімі і пацалуй!