epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Адбітак

Дзіулюся я на зьянне ясных зорау,—

І сумна-сумна так, што я ні разам з імі.

Што жыць ні льос мне у вышыне нагорнай

І сьцежкамі хадзіць па небі залатымі.

 

Сярод нізнаных мне, ні бачаных прасторау,

Раунінай той, што звецца Безканечнасьць,

Я летау думкаю-б і воляй ніпакорнай

І можа-б там пазнау цябе, Адвечнасьць.

 

Дзіулюся я на зорау ясных зьянне,

На сьцежкі іх. усе тыя-ж, як прад векам,

І сумна гэтак мне, і родзіць сум пытанне:

На што пачауся я ад Бога—чалавекам?


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан