epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Асенні сьпеу

Пойдзем, каханачка, двое

У лес у густы,

Ціхі, бо скончыу свае панаванне;

Жоукне, галее, мураука у ім вяне,

Чарнеюць кусты.

 

Пойдзем, галубка, пад дубам

Прысядзем, мая.

Гэнам убачым лістоу ападанне,

Шэлест іх сумны пачуем, шэптанне,

І звоны ручья.

 

Будзем адны мы на сьвеці

С табою, адны

Тыя, што прыйдзем у часе сканання

Беднаму лесу сказаць на жэгнанне:

— «Да новай вясны!»


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан